Затопленыя правіламі. 2024
Усё пачынаецца з энтузіязму, а скончыцца арганізацыяй. Э.Эрыа
Ці можаце вы ўявіць сабе нашае жыццё без бюракратыі? Пачынаючы ад пазнавальных дакументаў у дзяржаўных установах і аж да нумаркоў чаргі ў макдональдсе.
Я таксама не.
Пра таемныя механізмы якія прымушаюць нас болей і болей паглыбляцца ў бюракратычныя глыбіні, напісаў сваю кнігу вядомы антраполаг Дэвід Грэбер "Утопія правілаў. Пра тэхналогіі, глупства і таемную прывабнасць бюракратыі". Часам гэтыя механізмы зусім не таемныя.
Натуральна нашмат прасцей звесці чалавечае існаванне да пары слоў у картачцы, дзе ёсць імя, прозвішча, важныя даты, пол і месца нараджэння. Туды можна дадаць трошкі сямейнага статуса ды перасоўванняў. Так і атрымаем пашпарт.
Такая працэдура дазваляе вялізарным сістэмам існаваць і не развальвацца. Любым сістэмам. А вось калі б супрацоўнікам бюракратычнага апарата прыходзілася выходзіць за рамкі стандартызаваных акалічнасцяў, то гарантавана, любая сістэма не вытрымала б такога перанапружання.
У кнізе Грэбер выводзіць і выкрышталізоўвае залатое правіла сучасных сістэм: чым болей спрабуюць пазбыцца бюракратыі, тым болей яе робіцца.
Апісанае вышэй выглядае як безумоўны плюс. Маўляў, дзякуючы інфармацыйным абмежаванням могуць існаваць такія інстытуты, як краіны, міжнародныя арганізацыі і карпарацыі. Але ўва ўсяго гэтага чорна-белага свету ёсць дзве праблемы.
1. Усе фармальнасці немагчыма зразумець, запомніць. Кожны фармуляр, кожны бланк будзе ўтрымліваць інфармацыю, якую трэба падаць адпаведным чынам і ніяк іначай. Любое адступленне ад заданага параметру робіць інфармацыю нерэлевантнай. А самая вялікая бяда, што самі супрацоўнікі могуць не ведаць усіх тонкасцей запатрабаваных дадзеных. Сам аўтар падае гэта на вельмі смутным і адначасова карыкатурным прыкладзе. Раю прачытаць.
2. Людзі, якія не могуць убудавацца ў сістэму, дзе аддаецца перавага бюракратычнаму ладу (школа, універсітэт, айці-фірма) не могуць ствараць і існаваць там доўга. Іх выціснуць адтуль тыя, хто валодае канцэлярскай мовай, хоць можа і не мае вялікіх талентаў.
Вось што пра гэта піша Дэвід Грэбер:
...Мишеля Фуко или даже Пьера Бурдье, они вряд ли бы сумели окончить аспирантуру — даже если бы им это удалось, их, скорее всего, отказались бы зачислить в штат
Было время, когда в обществе университетский мир выполнял роль прибежища для эксцентричных, блестящих и непрактичных личностей. Теперь это не так. Он стал миром профессиональных продавцов самих себя. Что до эксцентричных, блестящих и непрактичных персонажей, то теперь, похоже, для них вообще не осталось места.
У свеце ніколі не існавала столькі бюракратычных механізмаў, як сёння. Хутка чалавеку будзе непатрэбна ствараць умовы для бюракратычнага сусвету. Бо рана ці позна, а ў людзей з'явіцца бюракратычнае мысленне. Калі яно ўжо не існуе ў межах нашых нейронных сувязей.