Адукацыйныя магчымасці для валанцёраў
Наш дэмакратычны рух будуецца на навыках і ведах беларусаў. Мы ўпэўненыя, што чалавечы капітал – гэта аснова новай Беларусі. Мы сабралі адукацыйныя магчымасці для валанцёраў Офіса — самых актыўных беларусаў, адкрытых для ўсяго новага.
Далучайцеся, удасканальвайце навыкі, атрымлівайце веды і рэалізуйце праекты на карысць свабоднай Беларусі!
Анлайн: курсы, трэнінгі, гранты
Грант на правядзенне даследавання па Беларусі ў сучасным кантэксце
- Падавайце заяўкі да 1 чэрвеня.
- Дэдлайны: 3 месяцы да падачы прамежкавай справаздачы. Выніковае даследаванне — да 15 лістапада 2022.
Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб'яўляе конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п. Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.
Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка». Памер гранта складае 2500 еўра, у 2022 годзе будзе размеркавана не больш за 35 грантаў.
Бясплатная летняя школа па ўстойлівым развіцці
- Падавайце заяўкі да 31 траўня.
- Калі: 1-15 жніўня.
- Удзельнікі будуць вызваленыя ад аплаты.
Гэтая двухтыднёвая летняя школа SDG Global Summer School у Кітаі запрашае студэнтаў і аспірантаў на курсы, прысвечаныя мэтам устойлівага развіцця.
Патрабаванні:
- добрая англійская (вынікі TOEFL/IELTS не патрабуюцца);
- быць студэнтам ці аспірантам
- прысвячаць 15-20 гадзін у тыдзень на праходжанне курса і выкананне заданняў
Афлайн: школы ў розных краінах
Летняя школа журналістыкі імя Барыса Нямцова у Празе
Калі вы супрацоўнічаеце з медыя, вядзеце ўласны медыяпраект ці займаецеся грамадскім актывізмам, гэта для вас!
- Мова: руская
- Калі: 11–29 ліпеня 2022
- Дзе: Чэхія
- Падавайце заяўкі да 18 траўня.
Навучальная праграма ўключае лекцыі і семінары журналістаў і медыяэкспертаў, практычныя заняткі па асновах відэа- і фотаздымак і дыстрыбуцыі кантэнту ў Інтэрнеце.
Важным складнікам навучання з'яўляецца рэалізацыя ўсімі ўдзельнікамі самастойных журналісцкіх праектаў.
Летняя стажыроўка ў Турцыі LOCALINTERNational Internship Program
- Мова: англійская
- Дзе: Турцыя
- Калі: 21-27 жніўня
- Падавайце заяўкі да 10 чэрвеня.
На міжнароднай праграме вучаць удзельнікаў мясцоваму самакіраванню з дапамогай інструкцый, практычных прыкладаў і выездаў на месцы, уключаючы грамадскія мерапрыемствы і паездкі ў розныя гарады Турцыі.
Удзел бясплатны. Усе выдаткі пакрые Саюз муніцыпалітэтаў Турцыі, віза не патрэбная.
Патрабаванні: Для студэнтаў апошняга курса або выпускнікоў па спецыяльнасці права, эканоміка, гарадское/рэгіянальнае планаванне, сацыялогія, статыстыка, камунікацыя, палітычная навука, міжнародныя адносіны або сумежныя вобласці.
Варыянты для студэнтаў і навукоўцаў, якія знаходзяцца ў небяспецы
500 еўра на выезд з Беларусі ў выпадку небяспекі
Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў межах праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрыў прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў сумай да 500 еўра для студэнтаў, якія зведалі або якім пагражаюць рэпрэсіі, з мэтай іх экстранага выезду, найму жылля ў бяспечным месцы або навучання за мяжой.
Бясплатнае навучанне ў Бразіліі
Дзяржаўны ўніверсітэт г. Кампінес (Бразілія) дае магчымасці для навучання беларускім студэнтам і аспірантам, якія знаходзяцца ў небяспецы (у т.л., пад пагрозай быць прызваным у войска).
Час, на які прадугледжаная стыпендыя: бакалаўрыят - 4 гады; магістры - 2.5 гады.
Глядзіце падрабязнасці па спасылцы і задавайце пытанні па адрасе Народнай амбасады ў Бразіліі: [email protected].