June 17, 2022

Адукацыйныя магчымасці для валанцёраў

Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай дзеліцца новымі адукацыйнымі магчымасцямі для валанцёраў. У нашым новым аглядзе — лекцыі і кароткія курсы, а таксама праграма дапамогі з вашымі ўласнымі праектамі і грант для навучання.

Падавайце свае заяўкі і рэгіструйцеся ўжо цяпер, бо дэдлайны па ўсіх магчымасцях мінаюць вельмі хутка.

Лекцыі і курсы


Вэбінары па фактчэкінгу і медыяпісьменнасці

З 23 чэрвеня па 4 жніўня Azbuka Media і Vox Check Ukraine будуць праводзіць па адным вэбінары на тыдзень, каб навучыць вас распазнаваць прапаганду і фэйкі, шукаць інфармацыю і спраўджваць яе. 

Чытайце падрабязней і падавайце заяўкі да 20 чэрвеня.

Курс «Гендар у эпоху перамен»

На курсе вы разгледзіце, як фемінізм і гендарная тэорыя дапамагаюць знайсці арыенціры ў цяперашняй рэальнасці. Падчас інтэрактыўных заняткаў вы абмяркуеце такія паняцці, як салідарнасць, клопат і чалавечая годнасць з гендарнай, філасофскай і прававой перспектывы.

Заняткі будуць у ліпені-жніўні ў анлайн-фармаце, але пры жаданні вы зможаце далучыцца і афлайн. Больш — па спасылцы. Дэдлайн для заявак — 19 чэрвеня.

Вэбінар пра сучасную беларускую культуру

Калі вы хочаце падтрымаць беларускую культуру і паспрыяць яе развіццю, далучайцеся да вэбінара Максіма Жбанкова. Ён раскажа пра ландшафт сучаснай беларускай культуры і ўплыў на яе падзеяў 2020 года. Таксама будзе анлайн-сустрэча з беларускімі творцамі.   

Вэбінар будзе складацца з трох модуляў, якія пройдуць 18-20 чэрвеня. Рэгіструйцеся па спасылцы

Доўгатэрміновыя праграмы


Грант 1200 еўра на навучанне

Праграма «EU4Belarus – SALT» прымае заяўкі ад беларусаў і беларусак, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі ці займаюцца грамадскай дзейнасцю. Вам могуць прафінансаваць праходжанне курса ці здачу экзамена. 

Падавайце заяўкі да 23 чэрвеня. Абраны вамі курс павінен пачынацца не раней за 1 верасня, яго правайдар мусіць быць не ў Беларусі ці Расіі.

Індывідуальныя кансультацыі і нэтворкінг для тых, у каго ёсць уласны праект

Майстэрня карысных праектаў прапануе кансультацыі і супрацу беларусам і беларускам, якія рэалізуюць свае праекты або маюць ідэі для рэалізацыі.

Ментары, эксперты і аднадумцы дапамогуць вам з развіццём вашых ініцыятыў. Сустрэчы будуць праходзіць анлайн, заяўкіда 20 чэрвеня.