January 20, 2019

Кіеў - ч.3: Падол, цэнтр горада

Папярэднія часткі распавядання пра гэтую вандроўку:
Як з Беларусі эканомна скатацца ў Кіеў
Чарнігаў
Нацыянальны музей народнай архітэктуры і побыту Украіны ў Пірогаве
Кіеў - ч.1: першы вечар, паркі, панарамы, Майдан Незалежнасці і Хрэшчатык
Кіеў - ч.2: Дняпро

У папярэдняй частцы я спыніўся на тым, што набярэжнай Дняпра выйшаў да гістарычнага раёна Падол; як зразумела з назвы, ён ляжыць ніжэй за цэнтральную частку горада - калі цэнтр Кіева знаходзіцца уверсе, на ўзгорках, то вулачкі Падола ляжаць пад гэтымі ўзгоркамі, у даліне Дняпра. У мінулы свой прыезд у Кіеў на Падоле я фактычна і не пабываў: цягнічком метро даехаў да Паштовай плошчы, а адтуль фунікулёрам (менавіта дзеля гэтага не самага частага сродку грамадскага транспарту я тады туды і пацягнуўся) ужо паехаў наверх

01. Рачны вакзал з зямлі

02. Калі набярэжнай народу гуляла мала, то тут было гламурнае месца моладзевай тусоўкі (яшчэ і стоячы паблізу Макдак гэтаму спрыяў)

03. Храм Нараджэння Хрыстова там жа

04. Пачалася гістарычная забудова. Увогуле, у Кіеве яе хапае, і мне кіеўскія старыя вуліцы чамусьці спадабаліся нават больш за львоўскія

05. Вуліцай Пятра Сагайдачнага пайшоў ўглыб раёна

07.

08. Некаторая частка вуліцы Сагайдачнага, што выходзіць на Кантрактавую плошчу, пераробленая ў пешаходную зону (як і сама плошча) - і гэта файна (прычым, з улікам таго, што быў панядзелак, выходзіць, што гэта не часовая акцыя)

09. Помнік Сагайдачнаму. Будынак Гасціннага двора за яго спіной зараз ці то на рэканструкцыі, ці то на кансервацыі

10. Сама Кантрактавая плошча даволі кантрастненькая

11. Дзесьці за рогам пачынаецца Андрэеўскі спуск - напэўна, другая па вядомасці вуліца Кіева пасля Хрэшчатыка - і вядзе яна да Андрэеўскай царквы, што на здымку. Туды я пайду яшчэ, канешне ж

12.

13.

14. Кантрактавы будынак і музычны тэатр

15. Нанова адбудаваная царква Успення Святой Багародзіцы Пірагошчы на Падоле - арыгінальная царква датавалася 12 стагоддзем

16. Мурал

17. Гэта я ўжо Андрэеўскім спускам пайшоў. Спецыфічнае месца, трэба казаць - за два разы наведвання Кіева яно мне так і не спадабалася: яго нават у пешаходную вуліцу так і не пераўтварылі (ці мо афіцыйна і пераўтварылі, але машыны ўсё роўна туды-сюды гойсаюць, а тратуары занятыя гандлярамі ўсялякім кітайскім турыстычным шырспажывам)

18. Уверсе - скандальна вядомы новабуд Тэатра на Падоле; яго пабудова выклікала многа крытыкі, бо ён, маўляў, псуе забудову вуліцы

19.

20. Збоку ад спуска - стылізаваны (з розным поспехам) пад гістарычную забудову раён-новабуд Узвіжанка. Варта адзначыць, што ў 2013 годзе ён выглядаў нежывым і закінутым, зараз жа яго такі захапілі хіпстэры

21. Вось такі вось псеўдагістарычны лубок

22. Цэнтральная плошча раёна

23.

24. Значна больш цікавы паварот з Андрэеўскага спуска знаходзіцца зусім побач з будынкам Тэатра на Падоле. Ну як паварот... Заходзіш за будынак - а там лесвіца, на якую б мо і ўвагі не звярнуў, калі б не мэтанакіравана яе шукаў

25. Доўга топаеш угару

26. Панарамкі

27. Мосцік

28. Андрэеўская царква

29. Гэта ў нас не абы што, а самы-самы гістарычны цэнтр Кіева - гара Харавіца (ці Замкавая). Замка тут зараз ніякага няма, а ёсць тут лясок і ціхія сцежкі, на якіх можна часам і забыць, што ты зараз знаходзішся ў цэнтры мегаполіса

30.

31. Панарама Падола

32. А гэта ўжо - тая самая Узвіжанка

33. Ёсць тут і паганскае капішча - як я зразумеў, яшчэ і дзеючае

34.

35.

36.

37. Андэеўская царква

38.

39. Рухаюся далей. Рэшткі фундаменту Дзесяціннай царквы

40.

41. Яшчэ адна панарамная кропка - цяпер ужо з відам на Замкавую гару

42. Коцікі кіеўскія ў дзіцячым парку ўжо даўно сталі "баянам"

43. Як і гэтыя зебры

44. Пажарная каланча ўдзень (было ў мяне яе фота ўначы ў першай частцы)

45. Уладымірскай вуліцай выйшаў да Сафійскай плошчы

46. Плошча

47. Гэцьманэ Богданэ

48. Супраць Сафійскага сабора занадта нязручна святло стаяла

49. А непадалёк - яшчэ трошкі залатых купалоў, гэта Міхайлаўскі манастыр

50. Працоўны дзень скончыўся, на дарогах пробкі

51. Княгіня Вольга

52. Файныя домікі працягваюцца

53.

54.

55. А вось і той самы "Дом з хімерамі" аўтарства "украінскага Гаўдзі" Уладзіслава Гарадзецкага

56. Хімеры

57.

58. Побач - будынак Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны

59.

60. Як бачыце, увечары надвор'е пагоршылася, стала зразумела, што набліжаецца дождж. Пачаў паціху ісці ў бок чыгуначнага вакзала

61.

62.

63.

64.

Каля Залатой Брамы ўжо пачаўся дождж (і ён хутка пераўтварыўся ў залеву, якая ішла ўжо рэшту вечара), таму прыйшлося схавацца спачатку пад зямлю - скатаўся да адной з самых глыбокіх станцый метро ў свеце, "Арсенальнай", дзе нават праехаў увесь доўгі-доўгі пад'ём дзвюма экскалатарамі ўверх і ўніз. Потым прыехаў на вакзал, і там ужо прасядзеў (ну, дакладней, прастаяў, бо сядзець не было дзе) прыкладна паўтары гадзіны да пачатку пасадкі на цягнік Кіеў-Ковель. Ну а як я ехаў дадому - пра гэта я ўжо пісаў, можна пачытаць тут

На гэтым з летняй украінскай міні-вандроўкай усё, але з "неадсправаздачанымі" вандроўкамі 2018 года - не, бо ў верасні мяне яшчэ і Віцебскай вобласцю досыць добра панасіла; пра гэта і начну распавядаць, спадзяюся, з наступнага тыдня