October 29, 2019

Калдычэўскія ваколіцы

Неяк так апошнім часам атрымліваецца, што я часцей выбіраюся з роварам за горад не ў суботу, а ў нядзелю, што трошкі адлюстроўваецца на працяжнасці маршрутаў, бо заўтра ж на працу, таму дадому раней вярнуцца хочацца. Так у нядзелю 6 кастрычніка я праехаў 70 кіламетраў паўночнымі ваколіцамі Баранавічаў, даехаўшы да самага вялікага возера нашага раёна - Калдычэўскага (хаця само возера, лічыце, практычна і не пабачыў, але пра гэта ўжо далей распавяду).

01. З Баранавічаў выязджаў гарадскімі глухаманямі

02. Але зазірнуў на парк каля Жлобінскага возера, які адчынілі некалькі год таму

03. Нейкія чыноўнікі, як водзіцца ў Беларусі, і сюды прысунулі Вялікую Айчынную вайну і назвалі гэты парк "Натхненыя Перамогай"; і ці вас здзівіць, што такая фэйспалмавая назва ў народзе практычна абсалютна не прыжылася? Хаця сам парк неблагі: ёсць і невялічкая зона для скейтэраў/ВМХшнікаў, і альтанкі-лаўкі для простых гараджан, і сцежка для раварыстаў (праўда, раварыстам там усё роўна трэба лавіраваць паміж мінакамі, бо дзякуючы добраму асфальту гэтай сцежкай любяць мамачкі з каляскамі гуляць, прычым нярэдка кацяць дзве-тры каляскі ў радок у-ва ўсю шырыню дарогі, і спрабаваць спрачацца і штосьці даказваць гэтай катэгорыі асобаў, як мяне выдатна зразумеюць іншыя раварысты, безсэнсоўна - толькі порцыю негатыву і неадэквата на сваю галаву збярэш)

04. Стадыён "Дубава-Спорт", пабудаваны дзеля мясцовага клуба па хакеі на траве

05. Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы "Гай" - першае, што бачуць у Баранавічах пасажыры праязджаючых праз наш горад цягнікоў з боку Мінска

06. Вось і "штадлер" на Мінск якраз праляцеў

07. Тут у 1942 годзе фашысты забілі некалькі тысяч жыхароў Чэхаславаччыны

08. Сцежкай праз урочышча...

09. ...выязджаю на дарогу, вядучую праз поле з часткова сабранай кукурузай

10. Восеньскія колеры. У той дзень было вельмі холадна, практычна нуль градусаў, а ў крышачку больш паўночных рэгіёнах краіны тады пабачылі першы ў гэтым годзе снег, што для 6 кастрычніка, канешне ж, яшчэ рана

11. Але ў Баранавічах вось нават сонца выглянула

12. Рэльеф мясцовасці

13. Восеньскія сцежкі

14. Залітыя вадой былыя тарфянікі пад Калпеніцай, у красавіку дзесьці на гарызонце я прайшоў/праехаў уздоўж вузкакалейкі (справаздача тут)

15.

16. Далей было трошкі асфальту трасай Р2

17. Нарэшце і сонца мяне дагнала

18. Указальнік на трасе М1, які, напрэўна, выклікаў усмешку і здзіўленне не ў аднаго праязджаючага гэтай трасай ў бок Эўропы расейца. Канешне ж, ніякіх гадаў там не валяць, а гадавальнік - гэта "питомник" па-беларуску

19. Дот каля трасы

20.

21. Падбаранавіцкая прыкмета, якую я ўжо раней распавядаў, наадварот: бачыш доты - шукай побач Шчару. Пакаціў у яе бок лясочкам

22. Вось і пешаходны мосцік праз рэчку

23. І сама Шчара

24. На поўнач

25. Лясны масіў паміж вёскамі Арабаўшчына і Торчыцы на гарызонце

26. Кукурузны праспект перад Старымі Войкавічамі. Да "Трох крыжаў" гэтым разам заязджаць не стаў, бо бываю там часта, а сёння было шкада часу

27. Цяпер на гарызонце - лес, што знаходзіцца вакол Калдычэўскага возера, а перад самім лесам - старыя тарфянікі, праз якія я год таму прайшоў з роварам уздоўж вузкакалейкі

28. Кароўкі якраз дзесьці каля ўезду на тарфянікі

29. За полем выглядваюць пабудовы музея-сядзібы Адама Міцкевіча ў Завоссі

30. Але мне не туды, а да тарфянікаў. Пад'ехаў на тую кроку, дзе скончыў свой рэйд уздоўж вузкакалейкі ў мінулым годзе

32. Дзесьці тут мог бы жыць падбаранавіцкі Сабака Баскервіляў

33. Тарфянікаў тут у той бок пара кіламетраў, ультразум лёгка дацягвае да вёсак, што стаяць з таго канца

34. Вось туды мне трэба

35. Спачатку можна было няхутка, але каціць пасярэдзіне рэйкаў, але потым умовы пагоршыліся, і ў асноўным я там ішоў, а не ехаў

36.

37. Тут, відавочна, была аварыя

38.

39.

40. Часам нават ісці там было цяжка, бо тарфяны грунт самі мо разумееце якая гадасць

41.

42.

43.

44. Нарэшце дайшоў да канца, далей можна каціць. За тарфянікамі - сумная цікавостка, месца Калдычэўскага лагеру смерці

45. Усярэдзіне

46.

47. Вось адтуль я і прыехаў

48. Праехаўшы праз Калдычэва, паехаў ад вёскі на поўдзень. Спачатку дарога была нармалёвая

49. Але паступова яна пагаршалася

50. Збоку зусім маленькая водная стужка - гэта вытокі Шчары. Часта можна прачытаць, што Шчара нібыта выцякае з Калдычэўскага возера (да якога я і накіроўваюся), але на самой справе праз возера яна проста працякае на першых кіламетрах свайго жыцця. Вытокі ж гэтай ракі - дзесьці ў палях на поўначы ад Калдычэва

51. Бабры добра працуюць, і людзі карыстаюцца вынікамі іх працы, перапраўляючыся тут на іншы бераг

52. Вось і возера. Не смейцеся, проста берагі Калдычэўскага возера такія зарослыя, што з зямлі яго асабліва не пабачыш

53. Прастора дзесьці там

54. У бок вады праз балота вялі рыбацкія сцежкі, але яны хутка набывалі такі выгляд, што без гумовых ботаў туды лезці яўна не трэба было

55. Дарэчы, і сцежка ад вёскі бліжэй да возера набыла ўжо такі выгляд

56. Паабедаўшы, пакаціў зноў у бок Калдычэва, праз сажалкі ў былым прысядзібным парку

57. Негадзяі якія: рэчка пачацца яшчэ не паспела - а на ёй ужо сажалак нарабілі

58. Хацеў яшчэ прабрацца і да вытока Шчары, але паколькі там можна яшчэ якую гадзіну згубіць, вырашыў туды не лезці і ўжо паціху вяртацца дадому. Па дарозе напужаў статак свінтусаў - спачатку здалёк вырашыў, што гэта дзікі і перапужаўся, але на самой справе іх проста выпусцілі з суседняй аграсядзібы (да якой яны гуртам і паляцелі, пабачыўшчы мяне) на кукурузнае поле паласавацца

59. Порцыя асфальту да Арабаўшчыны

60. Потым - жвіроўка да Смалянкі

61. Знаёмая ўжо (фота з той жа красавіцкай паездкі праз Калпеніцкія тарфянікі, спасылка на якую ўжо ёсць у пункце 14)

62. За Смалянкай - полем

63. А потым - невялічкая порцыя лясной дарогі праз лес "Маляроўшчына"

64. Баранавічы ўжо на гарызонце

65. У Вялікім Гацішчы нешта гарыць

66. Панарама Сталовічаў на гарызонце

67. Палявая дарога

68. Нейкіх капытных перапужаў

69. Потым другіх (быў яшчэ і трэці статак, але там не стаў ужо прыпыняцца)

70. Праз Дамашэвічы

71. За Дамашэвічамі вырашыў затэсціць яшчэ адзін уезд у Баранавічы. Дарога хутка практычна знікла ў полі

72. Рухаўся ў бок горада каляінай нейкага трактара, разважаючы, што трактар не дурны - ведае дарогу і праз поле, і праз балота ў нізіне...

73. ...і праз бураковае поле на тым баку балота

74.

75. Пераезд пад трасай М1, за якім ужо прамая дарога ў горад і дадому

Усяго 70 кіламетраў, на якія дзякуючы тарфянікам і мноству прыпынкаў патраціў ажно 8 гадзін