
Свой сённяшні выгляд і таямніча-рамантычную атмасферу старыя гродзенскія могілкі на Антонава (і каталіцкія фарныя, і суседнія праваслаўныя) атрымалі ў канцы XIX стагоддзя – і шмат у чым дзякуючы аднаму чалавеку. Скульптар і разьбяр Баляслаў Шышкевіч пражыў усяго 29 гадоў, але паспеў стварыць для гродзенскага некропаля дзясяткі помнікаў, кожны з якіх – твор мастацтва. А пачалася яго праца ў Гродне з… даносу.

Гісторыя не любіць цішыні, але часам выбірае для сваіх самых гучных прэм'ер схаваныя ад мітусні месцы. Сёння Парэчча — гэта спакойная вёска каля самай мяжы з Літвой, але ў гісторыі Гродзеншчыны менавіта гэтая кропка на карце доўгі час была важным транзітным і тэхналагічным хабам. Менавіта тут, у Парэччы, у 1862 годзе пачаў адлічвацца летапіс чыгункі на беларускай зямлі.

Спрадвеку галоўным выклікам для дойлідаў было пераадоленне зямнога прыцягнення: кожнае пакаленне імкнулася ўзвесці свае вежы і шпілі вышэй, чым у папярэднікаў. Нядаўна знакамітая Саграда-Фамілія ў Барселоне афіцыйна стала самым высокім храмам у свеце — яе вышыня дасягнула 172,5 метра. Каб абысці ўсіх канкурэнтаў на планеце, шэдэўру Антоніа Гаўдзі спатрэбілася больш за 140 гадоў будаўніцтва!

Ці звярталі вы ўвагу ў час шпацыраў па Гродне на дэталі дэкору будынкаў? Сярод старых камяніц можна знайсці такія, на фасадах якіх схаваліся выявы жывёл, прылады працы або рэлігійныя сімвалы. А ў адным з месцаў Гродна можна знайсці нават подпіс караля! Мы зрабілі падборку сімвалаў на гістарычных дамах Гродна. Некаторыя з іх добра вядомыя, а некаторыя яшчэ трэба пашукаць, каб пабачыць.

Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта сутыкаецца з цяжкасцямі: архівы працуюць па раскладзе, да іх трэба ехаць, а паслугі прафесійных генеалогаў каштуюць немалых грошай. Пры гэтым мала хто ведае, што значная частка беларускіх архіўных дакументаў ужо даўно адлічбаваная, іх копіі захоўваюцца ў адным з самых абароненых месцаў на планеце і даступныя ў сеціве бясплатна.

“Яго дзейнасць вызначалася махлярствамі, падманам і перавышэннем службовых абавязкаў са стратамі для скарбніцы дзяржавы”, - пісалі 100 гадоў таму ў Гродне пра інжынера Мар’яна Гюртлера. Авантурыст меў здабываць для дзяржавы метал, які апынуўся на дне Нёмана ў ходзе Першай сусветнай вайны. Але здабыў перад усім грошы для сябе самога, праз што трапіў у цэнтр скандалу.

Вахмістру Кавалеўскаму з Сувалак у Гродне не пашанцавала. Калі ён разам з чатырма саслужыўцамі патануў у Нёмане, яго шукалі тыдзень. А калі цела вылавілі з вады і даставілі сям'і, высветлілася, што труп абакралі: зніклі два гадзіннікі, усе дакументы з грашыма і іншыя каштоўнасці.

У канцы XVIII стагоддзя езуіцкі манах пісаў, што з вады з калодзежаў “новага рынку” ў Гродне атрымліваецца выдатнае піва. Але ці можна сёння здабыць тую ваду і ўзнавіць гістарычнае гродзенскае піва? У гэтым паспрабавала разабрацца “Гродзенская піўная ліга”.

Немцы, займаючы заходнія тэрыторыі Расійскай імперыі, пачыналі масава выдаваць паштоўкі і брашуры з відамі захопленых імі гарадоў. Альбом “Замалёўкі з Літвы, Беларусі і Курляндыі” выйшаў у Берліне ў выдавецтве Георга Шцільке ў 1916 годзе. У ім змяшчаецца 60 літаграфій мастака Германа Штрука. Сярод іх дзевяць прысвечаныя Гродну.

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935 гадах ён стаў выракам для некалькіх дзясяткаў чалавек, калі па Гродзеншчыне пракацілася серыя гвалтоўных смерцяў ад удараў маланак. Большасць з іх можна было пазбегнуць, каб людзі ведалі тое, што сёння вядома і дзецям. Hrodna 11:27 пагартаў старонкі міжваеннай прэсы, каб даведацца больш пра анамальныя актыўнасці перуноў-забойцаў.