P
@poshtabel
5 posts

Нядзельны кірмаш у Лідзе, 1915/1916.

Сярод тысяч выяваў Беларусі часоў Першай сусветнай добрая колькасць сюжэтаў прысвечана этнаграфіі. Для прышлых немцаў ды аўстрыякаў шмат што ў нас было ў навінку, пра гэтыя “адкрыцці” яны пісалі  артыкулы, рабілі адпаведныя фота і замалёўкі для газет.

Нароты. Паштоўкі зніклай вёскі.

Нароты — колішняя вёска недалёк ад Смаргоні. У пісьмовых крыніцах вядома з пачатку ХVII стагоддзя як уладанне Зяновічаў, потым Радзівілаў. Сустракаецца таксама назва "Нараты". Гэта месца сустракаецца ў хроніках Першай сусветнай: бліжэй да канца 1915-ага тут замацавалася лінія фронта, ваяры абедзьвюх армій займалі навакольныя паселішчы і рыхтаваліся да абароны. Нараты апынуліся на нямецкім баку.

Менск на паштоўках Белсаюзфота, 1930-ыя

Сярод тысяч савецкіх паштовак з беларускімі гарадамі найбольш рэдкімі і цікавымі з’яўляюцца даваенныя карткі БССР. На іх можна пабачыць нашы гарады да разбурэнняў Другой сусветнай, уявіць тагачасны лад жыцця. На жаль, такіх паштовак захавалася мала, дый няшмат пра іх вядома.

Мастакі забытай вайны. Kurt Arendt

Цікавай візуальнай крыніцай па гісторыі і этнаграфіі Беларусі з'яўляюцца маляваныя карткі часоў Першай сусветнай. Гэты тып паштовак вельмі адметны, бо на іх месцы і сюжэты, якія і да, і пасля вайны не карысталіся ўвагай нашых выдаўцоў. Сапраўды, навошта было менскаму фатографу ці віцебскаму мастаку ехаць за горад, каб занатоўваць сялянскія хаты – ды хто ў нас іх не бачыў? У кайзераўскіх салдат была свая матывацыя. Няважна дзе служыш: у горадзе, мястэчку, ці на вёсцы – дамоў пісаць усім трэба, а яшчэ лепш, калі можна паказаць, у якім дзіўным краі ты апынуўся. Адтуль і сотні, тысячы цікавых сцэнак з розных куткоў Беларусі на паштоўках. Сярод тых мастакоў было шмат аматараў, як, напрыклад, Эрнст Шэльман, пра якога быў мінулы допіс...

Гомель на паштоўках 1930-ых гадоў.

Разам з каналам “Беларускі піонэр” працягваем шукаць раннія паштоўкі БССР. Яны ня толькі рэдкія, але і цікавыя праз тое, што на іх адлюстравана: горадабудаўніцтва ва ўсходняй Беларусі, узоры новай на той час архітэктуры, жыццё ў нашым краі да вайны. У першым допісе мы сабралі некаторыя карткі “Саюзфота” з выявамі даваеннага Менску. 💌 Гэтым разам паглядзім стары Гомель на паштоўках “Ізогіз”. Трохі з гісторыі