
Кожную раніцу жырафа прачынаецца ад таго, што ў яе заапарку занадта высока паднялі сонца. За гэта адказваюць супрацоўнікі заапарка. Яны і вырашаюць, калі ў яе будзе дзень, калі ноч, калі сняданак, калі дождж. Сонца абпальвае жоўтую скуру, і схавацца ад гэтага можна толькі пад дрэвам. Ды каб перайсці да дрэва, трэба падняцца са свайго месца. Таму калі ўжо ісці, то вярнуцца да сну ўжо не атрымаецца. Жырафа хутка гэта зразумела і перастала падыходзіць да дрэва. Адразу — да кавалка возера, які дастаўся ёй. За межы сваёй клеткі яна ніколі не выходзіла. Вада ў возеры халодная і з бурбалкамі, быццам газіроўка. Варта ступіць туды нагамі, і ўсё навокал пачынае шыпець. Піць яе зусім немагчыма, слёзы набягаюць на вочы. Таму жывёла толькі мыецца...

Мая праўда схаваная ў кожным дыягназе. Маім болем прашыты старонкі DSM-5. Ад зместу і да індэксаў. Я — чорная фарба ў абрэвіятуры ПТСР. Я — адлегласць паміж словамі ў тэрміне «пагранічная кліентка». Я — працяжнік у дыягназе «абсэсіўна-кампульсіўны разлад».

Па начных вуліцах горада разлівалася прахалода, якую можа нарадзіць толькі змена сезонаў. Яшчэ не пачалося і не скончылася лета, а восень ужо было чуваць дасведчанаму вуху. Вуліцы, завулачкі і кварталы праціналі гладкае палатно горада. Рэзалі яго дарогамі і тратуарамі. Пад катком асфальта заставаліся маленькія дрэвы, хрушчы і дзіцячыя цацкі. Ды ва ўсёй гэтай цішыні, якая нібы жывая істота прабіралася па руках, па плячах да шыі і там да вуха, разносіўся па наваколлі адзін гук. -Тык-тык-тык - паўтаралася і рэхавала. - Тык-тык-тык. Чыстымі мытымі і заасфальтаванымі кварталамі горада бег сабака. Чорны нібыта сама ноч - спазнаць яго і вылучыць з цемравы можна было толькі пад жоўтым здрадніцкім святлом ліхтароў, якія сустракаліся кожныя...