December 31, 2019

2019 год. Мой топ-25 наведаных месцаў

Не пішы вынікі года, паламай сістэму

Мінулы год у плане падарожжаў выйшаў менш актыўным, чым папярэдні. Я не буду казаць, што гэта дрэнна ці добра - гэта як ёсць. У гэтым годзе абыйшоўся без традыцыйных "шматдзёнак" як па Беларусі, так і за мяжу; прычым і за мяжу выбраўся толькі адзін раз - у траўні ў Расію

Як і ў мінулым годзе, кідаю мапу сваіх перасоўванняў Беларуссю (калі націснуць на фотачку, то яна адчыніцца на Флікры ў поўным памеры):

сіні колер - роварам і пехатой
чорны колер - чыгункай
зялёны колер - аўтатранспартам

І зноў жа як і мінулым разам, 2019 год вырашыў скончыць топам з 25 лепшых беларускіх лакацый (як архітэктурных, так і прыродных), якія ўпершыню наведаў у гэтым годзе

25. ВУСЦЕ Р.БОБРЫК, да якога зусім трошкі не дабраўся, так :)

24. НАЧА (Ляхавіцкі раён), сядзіба Чарноцкіх "Нача Брындзоўская"

23. Г.ДЗЯРЖЫНСКАЯ (Дзяржынскі раён), вышэйшая кропка Беларусі

22. ПЕРШАІ (Валожынскі р-н), касцёл Св.Юрыя

21. ЛЕШНЯ (Капыльскі р-н), царква Св.Георгія

20. СУНАІ (Капыльскі р-н), сядзіба Ёдкаў "Пукава" і рэшткі царквы Св.Георгія ў суседнім Камсамольскім

19. НОВАЕ ПОЛЕ (Мінскі р-н), сядзіба Друцкіх-Любецкіх

18. ЁДЧЫЦЫ (Клецкі р-), Пакроўская царква

17. ВІШНЕВА (Валожынскі р-), Благавешчанскі касцёл, рэшткі сядзібы Храптовічаў "Адравонж"

16. ЛЯСКАВІЧЫ (Петрыкаўскі р-н), сядзіба і Музей прыроды Прыпяцкага нацыянальнага парка

15. ПЕТРЫКАЎ

14. НАГОРНАЕ (Клецкі р-н), Крыжаўзвіжанскі касцёл

13. КРАКОТКА (Слонімскі р-н), царква Нараджэння Багародзіцы і царква Іаана папярэдніка

12. ПАДАРОСК (Ваўкавыскі р-н)

11. РАКАЎ (Валожынскі р-н)

10. ЛУКА Р.ПРЫПЯЦЬ КАЛЯ СЛАВІНСКА (Петрыкаўскі р-н)

9. ПРУЖАНЫ

8. ВАЛОЖЫН

7. СУТОКА Р.ЗАХОДНЯЯ БЯРЭЗІНА І Р.НЁМАН (мяжа Іўеўскага і Наваградскага раёнаў)

6. ЛЫСКАВА (Пружанскі р-н)

5. РУБЯЖЭВІЧЫ (Стаўбцоўскі р-н)

4. ІЎЕ

3. САВЕЙКІ (Ляхавіцкі р-н), сядзіба Навіцкіх

2. ЛУКА Р.НЁМАН КАЛЯ ШАСЦІЛАЎ (Шчучынскі р-н)

1. КРАСНАСЕЛЬСКІЯ КРЭЙДАВЫЯ КАР'ЕРЫ (Ваўкавыскі р-н)